Nedan finns texten till låten Gloria Victis , artist - Sciana med översättning
Originaltext med översättning
Sciana
Тысячагоддзямі, паўзмрокам,
Нітуючы часы і лёсы,
Вядзе нас памяць ад вытокаў,
Ад першых промняў у нябёсах.
Вядзе нас па шляхах бясконцых
Змагання за спадзеў і веру
У ненаканаванасць лёсу.
У непрадвызначанасць сьвету.
Вядзе нас па сьлядах паразаў,
Якія сёння – перамогі.
Гісторыя занатавала
Імёны лепшыя – крывёю.
Слава пераможаным
І не зведаўшым патолі,
Слава пераможаным,
Слава вечнай празе волі.
Рунелі душы не першы,
Ды крыўдна, што апошні раз.
Ніколі не шукалі смерці,
Заўжды яна знаходзіць нас.
Шлях ад Сібіры да Курапатаў,
Шлях здзеку і разбітых мар.
Не дараваць ніколі катам,
Ніколі не забыць ахвяр.
І покуль памятаем – людзі.
Адзінага не адабраць.
І покуль памятаем, будзем
Вучыцца жыць ды паміраць.
Слава пераможаным
І не зведаўшым патолі,
Слава пераможаным,
Слава вечнай празе волі.
Låtar på olika språk
Högkvalitativa översättningar till alla språk
Hitta texterna du behöver på några sekunder