Пагоня - Песняры

Пагоня - Песняры

Альбом
Юность
Год
2005
Язык
`vitryska`
Длительность
349200

Nedan finns texten till låten Пагоня , artist - Песняры med översättning

Låttexten " Пагоня "

Originaltext med översättning

Пагоня

Песняры

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах,

Успомню вострую браму святую

І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.

Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,

Не ўсцішыцца гэтакі боль!

Ты прабач, ты прымі свайго сына,

За цябе яму ўмерці дазволь!

У бязмерную даль вы ляціце,

А за вамі, прад вамі - гады.

Вы за кім у пагоню спяшыце,

Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся

За тваімі дзяцьмі наўздагон,

Што забылі цябе, адракліся,

Прадалі і аддалі ў палон?

Маці, родная маці-краіна,

Не ўсцішыцца гэтакі боль!

Ты прабач, ты прымі свайго сына,

За цябе яму ўмерці дазволь!

Біце ў сэрца іх, біце мячамі,

Не давайце чужынцамі быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамі

Аб радзімай старонцы баліць!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,

Срэбнай збруяй далёка грымяць!

Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці, родная маці-краіна,

Не ўсцішыцца гэтакі боль!

Ты прабач, ты прымі свайго сына,

За цябе яму ўмерці дазволь!

2+ miljoner sångtexter

Låtar på olika språk

Översättningar

Högkvalitativa översättningar till alla språk

Snabbsökning

Hitta texterna du behöver på några sekunder