Бяжы - Naka

Бяжы - Naka

Альбом
Пора
Год
2010
Язык
`vitryska`
Длительность
202780

Nedan finns texten till låten Бяжы , artist - Naka med översättning

Låttexten " Бяжы "

Originaltext med översättning

Бяжы

Naka

Слухаў з няпэўнасцю, сэрца ужо маўчыць,

І на адлегласці ўсё пра цябе крычыць,

Выдумаў існае, ўзяў міласэрнасцю,

Толькі вось я ад цябе зноў на адлегласці.

Рэзаў у роспачы, браў адмаўленнямі,

Ды па-ранейшаму йдзе кроў струменямі,

Ціха на дыбачках выбраў няверную,

Марны твой гэты шлях цяпер.

Прыпеў:

Бяжы і не думай прыпыняць гэты бег.

Бяры усё, што толькі можа ўзяць чалавек.

Глядзі - нават неба на маіх далонях

Зусім не вартае тваёй любові.

Робіш і думаеш, мысляў няроўнасці,

Ўсё дзеля светлага і каб без гвалтоўнасці,

Аддаеш сцятаму зверу галоўнае,

Сэрцу пакорнае, каханне бязмоўнае.

Творыш, пакутуеш, страхі і ходанні,

Вершы не пішуцца зноў, як і наконадні,

Падаеш пры людзях, посмех зняважлівы,

Позірк твой зноў на мне цяпер.

Прыпеў.

Дыхаеш, блытаеш, збітыя подыхі,

І ніяк не ўтаймаваць дрыготкае рукі,

Знікнуць няма куды, нема слязьмі крычыш,

Рвешся ўсё ты знутры, сэрца маё маўчыць.

Падаеш, падаеш, падаеш, ды ўстаеш,

Хутка, узрушана, на голас мой ідзеш,

Нечага, нечага шукаць выразнасці,

Не абнадзейвайся…

2+ miljoner sångtexter

Låtar på olika språk

Översättningar

Högkvalitativa översättningar till alla språk

Snabbsökning

Hitta texterna du behöver på några sekunder