Nedan finns texten till låten Мэфіста , artist - Лявон Вольскі med översättning
Originaltext med översättning
Лявон Вольскі
Мы забараняем дзяржтэлеканалы,
Складем чорны сьпіс розных радыё,
Газэтаў, часопісаў і інтэрнэт-рэсурсаў.
Яны перашкаджаюць людзям думаць.
На вуліцы так чыста,
А ў сэрцы гэтак пуста.
Прыдворныя артысты,
Вы ня зграеце Ісуса.
Для вас гэта нармальна
І цалкам натуральна,
Бо вашага патрона завуць Мэфіста.
У чорны сьпіс заносім аддзелы культуры,
Разам з аддзеламі па справах моладзі,
Разам з аддзеламі народнай адукацыі.
Яны перашкаджаюць людзям разьвівацца.
На вуліцы так чыста,
А ў сэрцы гэтак пуста.
Прыдворныя артысты,
Вы ня зграеце Ісуса.
Для вас гэта нармальна
І цалкам натуральна,
Бо вашага патрона завуць Мэфіста.
Мы забараняем любые камітэты,
Усякія саветы ўсялякіх дэпутатаў.
Камісіі, канторы і ворганы кантролю.
Яны перашкаджаюць людзям усьміхацца.
Зрэшты, не, ня будзем да іх прыпадабняцца,
Далей хай карыстаюць свой службовы транспарт.
Яны ўсе пасьпяхова бяз нашай дапамогі
Даўно і назаўсёды сябе забаранілі.
На вуліцы так чыста,
А ў сэрцы гэтак пуста.
Прыдворныя артысты,
Вы ня зграеце Ісуса.
Для вас гэта нармальна
І цалкам натуральна,
Бо вашага патрона завуць Мэфіста.
На вуліцы так чыста,
А ў сэрцы гэтак пуста.
Прыдворныя артысты,
Вы ня зграеце Ісуса.
Для вас гэта нармальна
І цалкам натуральна,
Бо вашага патрона завуць Мэфіста.
Мэфіста.
Låtar på olika språk
Högkvalitativa översättningar till alla språk
Hitta texterna du behöver på några sekunder