Ружовыя Акуляры - Ляпис Трубецкой

Ружовыя Акуляры - Ляпис Трубецкой

Альбом
Грай
Год
2013
Язык
`vitryska`
Длительность
199130

Nedan finns texten till låten Ружовыя Акуляры , artist - Ляпис Трубецкой med översättning

Låttexten " Ружовыя Акуляры "

Originaltext med översättning

Ружовыя Акуляры

Ляпис Трубецкой

Ружовыя акуляры

Адзеў ды хадзі шчаслівы.

Навошта табе фармуляры,

Загады ды дырэктывы?

Хавайся, братка, у мроях

Ад сацыяльнай машыны.

Сокал ляціць па-над гарою.

Воля — мая айчына.

Навошта гэтыя межы,

Калі за іх рэжуць?

Навошта гэтыя гімны,

Калі за іх гінуць?

Навошта гэтыя межы,

Калі за іх рэжуць?

Навошта гэтыя гімны,

Калі за іх гінуць?

Ружовыя акуляры

Адзеў ды хадзі свабодны.

Дзяржава шукае ахвяру,

Шукае тых, хто не згодны.

Не згодны быць памяркоўным,

Верыць у рай па экране.

Сокал ляціць па-над лесам цудоўным.

Воля — маё каханне.

Навошта гэтыя межы,

Калі за іх рэжуць?

Навошта гэтыя гімны,

Калі за іх гінуць?

Навошта гэтыя межы,

Калі за іх рэжуць?

Навошта гэтыя гімны,

Калі за іх гінуць?

Дзяржава табе гарантуе жыццё:

Чарка, скварка, ланцуг — вось і ўсё.

Толькi малiся штандартам улады,

Глядзi па БТ святую нараду.

Дзяржава табе гарантуе рай —

Толькi ў Суперлато гуляй.

Кватэра, фазэнда, хлеў, парасё,

Чарка, скварка, ланцуг — вось і ўсё.

Навошта гэтыя межы,

Калі за іх рэжуць?

Навошта гэтыя гімны,

Калі за іх гінуць?

Навошта гэтыя межы,

Калі за іх рэжуць?

Навошта гэтыя гімны,

Калі за іх гінуць?

2+ miljoner sångtexter

Låtar på olika språk

Översättningar

Högkvalitativa översättningar till alla språk

Snabbsökning

Hitta texterna du behöver på några sekunder